Рада амаль два тыдні ў Мустангу ўжо. Мне там падабаецца, цудоўныя людзі, коні пастаянна на вуліцы, у вялікай левадзе з сенам і вадой.
Кабыла кашляе. Кашляць стала ў пачатку вясны, у Валяр'янава. Недзе у канцы сакавіка, калі пачалася лінька і памянялася сена.
Спачатку разок кхыкала падчас чысткі недзе на працягу месяца. У красавіку прыяжджала вет рабіць вакцынацыю, заадно паслухала дыхалку і паглядзела зубы. Засталася вельмі незадаволеная тым, як кабыла дыхала - у два разы часьцей за норму ў пакоі, зубы дарэчы таксама сказала, што трэба пілаваць электрарашпілем. Прапісала кленбутэрол.
Кленбутэрол- прэпарат с кучай супрацьпаказаньняў, я пазваніла нашаму папярэдняму вету, якая зараз у дэкрэце пракансультавацца, яна раіла пачынаць лячэньне з травяных збораў. Збор купілі, п'ем да сіх пор.
Вет прыехала яшчэ раз праз два з паловай тыдні, сказала, што Рада моцна пахудзела (як коні ў траеборным трэнінгу :)), але дыхае на парадак лепш.
Думалі ехаць у Ратамку на бранхаскапію, аднак там усе нейкія праверкі былі, і так апынулася, што зручней было рабіць бранхаскапію дома (01.05). Заключэньня пісьмовага я да сіх пор не дамоглася, але хутка спадзяюся атрымаць. На словах- у бронхах колькасьць сьлізі, адрозная ад здаровага стану, але не крытычная. Прапісанае лячэньне, незразумелае, спрэчнае, я ніякіх прэпаратаў не пакупала.
05.05. - Рада ў Мустангу.
06.05 - Рада дакашліваецца да хрыпаў, кашляе прыступамі, пад сядлом- таксама кашляе, праз 10-15 хвілін па кхыку. Ксеня ходзіць раве, ў паніцы, званіць Каці, Гробер, кароч - усім. Каця абяцае толькі праз два тыдні прыехаць, Вольга наогул размаўляць не можа, бо едзе на выклік і просіць ператэлефанаваць праз 2-3 гадзіны.
Нечакана прыяжджае вет, якая прапісала кабыле тое самае незразумелае лячэньне. Тады мне ўжо па барабану было, наехала на яе, пытала доўга і занудна.
- Што атрымала ў выніку?
- Атрымала такую схему лячэньня, якую сама для сябе палічыла правільнай праз інтэрнэт, кансультаваньне. АЦЦ+Кленбутэрол+Зборы 3/4 патыднева паралельна з існуючым.
Пазаўчора размаўляла па тэлефоне з Кацяй - яна, спасылаючыся на вынікі даследваньняў, упэўена казала аб неэфектыўнасьці пераральных уводзінаў АЦЦ для коней амаль поўным, абяцала прыехаць на наступным тыдні. Але ў Каці - малыш, калі яна зможа выбрацца фактычна- незразумела. Пазваню заўтра Гробер Вользе, а калі і Каця пад'едзе на тыдні- то толькі добра.
На дадзены момант Рада кашляе больш, чым у Валяр'янава. Разоў пяць за вечар я чую дакладна.
Трэба са скуры вылезці, але вылячыць любімага зьвера.

Ролікі Fila Primo Comp Lady, блакітныя, б/у адзін сезон ад сілы месяц, ідэальны стан. З імі у камплекце- поўны набор абароны ў колер і заплечнік для пераноскі.
100 еўр.
http://internet-vitrina-adrenalinnby.de al.by/p1738864-rolikovye-konki-fila.html
Аддаю, бо другі год ляжаць у шафе, а рэч - добрая.
100 еўр.
http://internet-vitrina-adrenalinnby.de
Аддаю, бо другі год ляжаць у шафе, а рэч - добрая.
Радэо Залатой шпоры адбылася! Ура!
Ксеня, я к аказваецца, верхам ездзіць не ўмее, а дакладней хутка радуецца і расслабляецца. Па схеме трэба было праехаць тры бочкі. На старце, перад выездам, Буся капітальна псіхавала і намагалася хадзіць на задніх нагах, круцілася і адмаўлялася выходзіць на поле. Неяк я яе скруціла- выпіхнула, і яна так цудоўна і роўна махала галопам да першай бочкі, што я давольная расслабілася і каля другой бочкі шэрая ўжо хуценька нырнула і адвезла мяне дамой))). Рана, кажа, дзевачка, радуешся!
Але я цалкам задаволеная. Малайцы шпораўцы, неверагодная праца зробленая была і сьвята праўда ўдалося! Дзякуй вам! Расьціце далей, развівайце вэстэрн у Беларусі!

і цудоўны ненарокам выйшаў калажык "Зьбяры лашадку" тут: https://plus.google.com/photos/10072474 4374320595676/albums/5737083254898193841?b anner=pwa
Ксеня, я к аказваецца, верхам ездзіць не ўмее, а дакладней хутка радуецца і расслабляецца. Па схеме трэба было праехаць тры бочкі. На старце, перад выездам, Буся капітальна псіхавала і намагалася хадзіць на задніх нагах, круцілася і адмаўлялася выходзіць на поле. Неяк я яе скруціла- выпіхнула, і яна так цудоўна і роўна махала галопам да першай бочкі, што я давольная расслабілася і каля другой бочкі шэрая ўжо хуценька нырнула і адвезла мяне дамой))). Рана, кажа, дзевачка, радуешся!
Але я цалкам задаволеная. Малайцы шпораўцы, неверагодная праца зробленая была і сьвята праўда ўдалося! Дзякуй вам! Расьціце далей, развівайце вэстэрн у Беларусі!

і цудоўны ненарокам выйшаў калажык "Зьбяры лашадку" тут: https://plus.google.com/photos/10072474
Ура! У пачатку траўня перавозім Раду ў Мустанг, што ля Раўбічаў.
Там як і ў Валяр'янава выгул цэлы дзень, але шмат больш прасторныя левады, будзе дзе душу адвесьці і разнастайная конная кампанія.
+плац, плац, плац! Ніколі не думала, што так засумую па заняткам. ...Можа там і трэнер есьць?
З адступленьнем сьнягоў у Валяр'янава стала моцна цесна. Усе ж пакуль была зіма і народ сядзеў па дамах, там было цудоўна. Была вялікая левада, дзе займацца можна было, быў грунт у лесе. Зараз нажаль нават няма месца, дзе на кордзе пабегаць, бо ў левадзе нельга вытаптваць будучую траву. На Баравой па вечарах куча людзей, сабак і самалецікаў. А лес тыдзень таму пры тэмпературы паветра ў +10 градусаў быў пакрыты моцнай коркай леду :( Стаяць пасьвіць кабылу на вачах усяго паселку таксама не хочацца, а што рабіць, калі трава толькі на газонах?
Кароч, трэба ад людзей далей ехаць.
Некаторы час таму задумалася каб знайсьці для Рады бярэйтара. Думала-думала, а падчас размовы з Вікай яна цудоўнага чалавечка Аню прыгадала. Аня -клевая, някепска ездзіць верхам і вельмі пяшчотна ставіцца да конскіх душ. Чаго яшчэ жадаць!? Яна яшчэ і на сваім транспарце!
Так што пакуль кабыліная будучыня ўяўляецца мне ў добрым сьвеце.

Фламастары мне па-ранейшаму падабаюцца, на вуліцы ідзе дождж, я зьбіраюся з думкамі, каб напяліць дажджавік і з'ездзіць заварыць кабыле гарбаткі.
што ж за пакасная вясна-та!
Рада пастаянна мяняе агрэгатныя станы.
Не, я не аб тым, што яна амаль праліняла, хутчэй аб нашых з ей узаемаадносінах.
2 гады таму кабыла з зямлі - гэта была мегакатастрофа. Як зараз прыгадваю- то ж і праўда быў кашмар. Раней прымусіць пастаяць яе на месцы было немагчыма- яна пятляла, ламілася, прыцэльна хадзіла па нагах, упарта перла некуды, абы не стаяць. Я праўда не разумела, як людзі ўсялякім НХшэствам коней вучаць, калі яны нават на секунду застыць ня могуць, не тое, каб зрабіць нешта па просьбе чалавека.
Пра чысту я маўчу.
У параўнаньні з тым, што на зямлі адбывалася, верхам Радунь паводзіла сябе досыць прыстойна- на тое, што яна прыкідвалася швейнай машынкай і матала галавой як ненармальная, увагі неяк мала надавалася.
Потым земляныя адносіны наладзіліся і праблема верхавой язды стала больш актуальнай. Рада стала паінькай у руках і не ахці як імкнулася да азарэньняў пад верхам.
Ну і так кароч некалькі было ітэрацыяў- арэляў, то адно ўніз, то другое-наверх.
Зараз- зноў стадыя нумар раз. Я прыяжджаю на стайню, кабыла здалёк глядзіць і кажа "чыхаць на вас, мадаме", нават не падыходзіць павітацца- на сушку праверыць. Можа, адтаго, што Ромка ад людзей ганяе- не ведаю.
У панядзелак навязала яе для чысткі (зараз так проста пішу, а раней чысьціць кабылу на прывязі было не-маг-чы-ма ў прынцыпе), а яно круціцца-верціцца, спасу няма. Шлепнула па вуху (!), кабыла пакрыўдзілася, я- таксама, і на сябе і на яе.
Шлепнула, зразумела, што працягвацца так далей ня можа, бо задача мая- не пачысьціць кабылу і пасядлаць, а добра правесьці час, і трэба наладжваць адносіны, а не драцца, інакш усе марна.
Адыйшла ад яе, сьпіной павярнулася- раблю выгляд, што і думаць пра яе забыла, займаюся сваімі справамі. Каза пастаяла, зрабіла крок у мой бок, я працягваю маніакальна чысьціць шчотку. Яшчэ адзін радзін крок- я павярнулася, паспрабавала паглядзіць па шыі- кабыла адыйшла. Я- зноў чышчу шчотку, перайшла на іншае месца, кабыла падыйшла куды хутчэй. І так кароч некалькі разоў- хвілін 10.
У выніку кабыла зацікавілася і нарэшце перастала юліць, падыходзіла да пляча і стаяла смірна. Я папрасіла паказаць ножкі, трошкі пападымала іх, зрабілі ўступкі і асаджваньні - УСЁ! Што ж за кабыла такая трапілася- нашто такая вутка вумная?! Пакуль не стала ей са мной цікава- хоць ты плач, не будзе нічога.
І настрой адразу памяняўся.
І стала зразумела, што пазіцыю старэйшага і разумнейшага кожны раз адваёўваць прыходзіцца, бо і праўда - праз дзень-два прыяжджаю на некалькі гадзінаў увечары і свае парадкі наводжу. Такое пэўна трэба заслужыць.
А, во што мы расцудоўна развучылі- што праз людзей хадзіць нельга і прасочвацца праз адчыненыя дзьверы дзяньніка- таксама! Нават калі трохі ззаду і здалёк грозна паказаць пальцам на грудак, кабыла асаджвае і не прадпрымае спробаў цікаць. Цьфу тры разы!!!
Затое сядлаецца і выходзіць на прагулку яна з бачным задавальненьнем, бегае легка і пругка. З мінулага лета я спрабавала трохі яе падсабраць, гэтае даўжэзнае сяледачнае цела. Спачатку яна проста замыкалася-задзірала галаву і спынялася, ды і яшчэ пры гэтым матала башкой. Потым яно неяк Ррраз! - і атрымалася, сама не ведаю чаму, а зараз усе лепш і лепш нясе сябе сама. Раней Раду хапала на некалькі тэмпаў рысі, а апошнія разы "наперад і ўніз" адбегала амаль увесь час. Пры гэтым ні актыўнай працы повадам, ні шэнкелем - папрасі і ўсё зробяць :) Містыка, карацей.
Можа і сьпінку- шыю прыдбаем сабе прыгожую?
А, і так- хачу паехаць на прабег у пачатку траўня. Сашка- таксама За. Будзем паціху бегаць больш і лепш!

Вельмі, аднак, забаўна, фламасьцірамі маляваць

Наогул лосі планаваліся на панядзелак, але зранку я забыла іх пасканіць...
Таму вось:

ballpen

colour pencils
Таму вось:

ballpen

colour pencils
Рада- яна канешне вельмі дзівосны зьвер. Няясна, ці то яна такая вутка вумная, ці то лянівая да чорцікаў.
Агульнавядома, што коні-таварышы палахлівыя, асабліва што тычыцца незнаемых дзіўных прадметаў.
Рада ў нас мае мянушку "цілявізар", бо на новае нешта яна не адрываючыся глядзіць, глядзіць, глядзіць. Кушаць, піць, хадзіць, нават браць з працягнутай рукі гаспадыні сушку, калі глядзіш цілявізар - нельга! Можна толькі настройваць лакатары на новы аб'ект і тарашчыць на яго вочы-блюдзечкі. Канешне, далёка не ўсе новае выклікае такі фурор, але я ні разу не бачыла аб'екта, які прывёў бы Раду ў бегства.
...хіба што вялікі чырвоны гімнастычны мяч- ад яго жарахаўся ўвесь табун, перабягаючы ад аднаго баку стога сена да другога.
Учора вярталіся з прагулкі, ідзем дамой мы амаль заўжды побач, Раду я не трымаю. Як заўжды, кабыла замірала-плюшчыла вочы на людзей сустрэчных. Усе ж такі яна напэўна вумны вутка, бо ведае - чалавек- самая вялікая небясьпека ў гэтым сьвеце.
І тут ужо заварочваем да дома, а там пасярод дарогі стаіць фургон страшны, там !куча людзей незнаемых! разгужае вялізныя лісты гіпсакартону і профілі для іх, яна бліскучыя, металічныя і зьвіняць, калі іх выцягваюць.
Кабыла аж на попу прысела ад нечаканасьці, заднімі капытамі ледзь што не закапалася ў лёд. І застыла. Як была- у форме крывой трапецыі. Вушы разам з вачыма- на лоб павылазілі, замерлі. Ногі заднія ў скакалках прысагнутыя, галава-перыскопам наверх.
Ксеня пахіхікала, расказала кабыле, што гіпсакартон коней не ясі. Расказала тое ж самае пра металічныя палкі- за шыю зачухала. Кабыла ацаніла за некалькі хвілін сітуацыю, потым бы прачнулася, тыкнулася носам у рукі і аджоўваючы, на поўным раслабоне прайшла міма фургона і вухам не павяла.
З гаспадарскім мерынам Ромкам кабыла стабунілася мама не гаруй! Ен лічыць яе сваей кабылай і адзін раз нават прывеў мяне ў бегства. Я прыйшла кабылу забіраць, ен адагнаў яе за сябе ў кут левады, а на мяне давай кідацца і з наскокаў зубамі клацаць. Ксеню, якая апынулася трусам, здула за секунду плот і адбіраць нашую маемасьць у каня пайшоў Саша, узброены хлыстом. Ромка ў адрозьненьні ад Рады- страшэнны панікёр і хлыст на яго ўздзейнічае касьмічна. Зараз у леваду я заходжу з ім, паказваю здалек са шматзначным выглядам мерыну - працуе.
Рада да хлыста прывучаная і на сьвіст каля вушэй не рэагуе ніяк.
За той тыдзень-паўтары, што стаялі страшэнныя маразы, з кабылай амаль не займалася- прыеду нос пачухаць і ўсе. Зразумела стала, што конь-не хамяк, і калі хочаш мець чалавекаарыентаваную скацінку, трэба ей займацца. А то пачынаецца "не хачу", "не буду", "ідзі-ка лесам, мы самі сабе гаспадары" і тп.
Але з такім мы ўжо навучыліся спраўляцца, і функцыя "хамло" пакуль выключаецца досыць аператыўна.
Рада зараз у цудоўнай форме, летае як прывід з маторчыкам. Калі ў першы раз пасьля маразоў дазволіла ей галопам прабегчыся- от яна ўжо прытапіла на радасьцях! Уууууух!
У мяне, праўда, пасьля такіх хуткіх алюраў на холадзе высушвае вочы, і даводзіцца пасьля прагулак капаць сьлязу, а то моцна некамфортна. Ні кніжку пачытаць, ні за кампом памаляваць. Трэба, канешне, ездзіць у акулярах. Але ў мяне іх няма і ахвоты пакупаць- ніякай. Хутка лета!

Здымак завецца "Цуды беларускага НХ"
...так і жывем.
Рада на новай стайні абжылася, прывыкла і адчувае сябе добра. Яна паправілася, пакруглела -зьніклі маклакі, рэбры, зараз ходзіць давольная і блішчыць новай раскормленай попай.
Дзіўна, што так хутка, за месяц, Рада ад'елася.
Святлана казала, што зараз пайка сена на дзень выходзіць нешта парадка 10і кг, што, ў прынцыпе, ня так і шмат, я думала, што паболей. Сена даецца на вечар шмат, ужо стала ясна, колькі рада праядае і не затаптвае, і патроху на працягу ўсяго дня- у леваду. Цікава, колькі ж атрымлівалася раней сена на суткі? Раней яго было відавочна мала.
Авёс - два разы замест буцавіцкіх трох + недзе паўлітры кукурузы, я прывожу некалькі разоў на тыдзень льняное семя.
Так што і праўда, месца зімоўкі выбрана цудоўнае. Вельмі мяне радуе, што цэлы дзень коні ў левадзе. Гулюць яны і зараз, у маразы, але па дзяньніках расстаўляюць іх раней звычайнага, каб пасьпелі надыхаць сабе цёплага паветра на ноч. Пайка кашы і вада зараз даюцца цёплымі.
Ня хочацца думаць, што будзе летам, бо няхочацца ні новых пераездаў, ні новых турботаў.
Аб гэтым я падумаю заўтра, а пакуль што кабыле сыта і весела.

любімая сялёдка :)

Стане сумна- загугліце слова Aardvark.
http://www.kdvorik.ru/kks/index.php3?ma g=32:2:1983&a=197
Акурат такое мы маем у Валяр'янаўскім лесе. Будзем рыхтаваць будучага канкурыста). Толькі часьцей бы да яго даяжджаць... а то не былі тры дні і я ўжо перажываю-перажываю)

http://amyflynndesigns.wordpress.com/20
Новы Год на носе, але не адчуваецца зусім. Ні сьнегу, ні мандарынаў, ні паху елкі... а самае галоўнае- настрою няма.
Але вось пабачыла карцінку і падумала, што яна станецца найлепшай віншавальнай паштоўкай, раз да сваёй не дабралася.
З наступаючым! Добрага году.